 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вуснамі адпіхвала душу – Воблачка цнатлівае пяшчоты Не хацела ў слоту ды імжу Адлятаць на чорныя балоты. На пустой нярадаснай зямлі Чуліся, як пацеры, літаньні. Замярзалі сьлёзы. А калі Ў неба поўня вылезла зь ліхтарні, Да дзьвярэй дзяўчына падышла, Пастаяла стомлена на ганку. Толькі не вярнулася душа Ні ўначы, Ні потым на сьвітанку.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|