РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Помню: маці заўсёды клалася спаць
Толькі пасьля таго, як засыналі
І дзеці ў запечку,
І куры на куросаднях,
І косы, заточаныя пад страхой,
І агонь у задымленай печы,
І вілы з памялом у качарэжніку,
І яблыня, загледзеўшыся ў студню,
І аблокі над страхой бусьлінай,
І палявая дарога,
                                      закалыханая жытам.
 
Як жа мне сёньня заснуць,
Калі, яе прыгадаўшы,
Усё ня сьпіць,
І ня сьпяць мае думы.
 
3.I.1972.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.