Тваіх ранаў не пералічыш, вой стары з маладым абліччам. Нескароны ў крутой барацьбе, акрыяў, ажыў – пакалочаны. Нашы сэрцы імкнуцца к табе, як калісьць на забытае веча. Лёс шчасьлівы дазволіў сынам на шчыце тваім век свой высечы. Ганарыцца нашчадак – дзядам і ня сто і ня дзьвесьце – тысяча. Жыць табе у вянку нашых сёл, новай славай гудзець, красавацца. Хай к табе за сьвяточны стол прыйдзе мір і плённая праца. Рэхам слоў, што вякамі гучаць зь дзён Ярылавых, як бязьсьмерце, калышы сьветла-русых дзяўчат, беражы каля мужнага сэрца.
|
|