РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Улетку
Жамчужнай мглою хмаркі абвязалі
          Нябёсы, сонца пуць.
 
Па залатых жытох сярэбраныя хвалі
          Плывуць, плывуць, плывуць...
 
Які прастор кругом! Бязь берагу, бяз краю
          Калышуцца жыта!
 
Ў ружовым полымі вятраны дзень згарае, –
          Як цёпла, любата...
 
Шматфарбным дываном, красой-вясной сатканым
          Лажыцца сенажаць.
 
I ў дзень, і на зары, і ўвечары, і зрана
          Там жаўранкі зьвіняць.
 
I звонкі іх прызыў, і лёгкія ўздыханьні
          Красуючых палей, –
 
Нясуцца да нябёс малітвай дзякаваньня
          Вышэй, вышэй, вышэй...
 
1925.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.