РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Натальля Арсеньнева
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Завець мяне...
Завець мяне сіняе неба,
Завець мяне вольны прастор,
Дзе месяц між хмарак гуляець,
Дзе вочы празрыстыя зьзяюць
Нясьмелых сярэбраных зор.
 
Завець мяне сьветлае сонца,
Я ласкам яго аддаюсь.
Хацела-б на сонца глядзець я
Гадзіны, гады, і сталецьці,
Хачу – ды асьлепнуць баюсь.
 
Ня нам яго, яснае, бачыць,
Ня нам яго ласкі пазнаць:
Магутным арлом яно сьвеціць
I іх толькі ў небе прымеціць,
А нам – дык чаго нам жадаць?
 
Для нас ўся зямля зь яе крыўдай
I сумныя далі палёў,
I песьні жальбы і пакуты,
I жыцьця туга і атрута,
І шчасьця нядоўгае сноў!
 
1921
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.