РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гнула, гнула вішаньку, –
Не сагнула:
Легла я пад вішаньку
Дый заснула.
Як прыехаў міленькі –
Не пачула.
А прыешаў міленькі
З гарадочку
Не пару кароткую –
Адну ночку.
Я-ж яго ня бачыла:
Я праспала,
Ці кахае шчыранька
Не спытала.
Прападзі-ж ты пропадам,
Сон дзявочы!
З-за цябе я выплачу
Кары вочы.
 
29.I.1942 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.