 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
А пчолы знаюць вульлі Свае. Сказаў прарок. Ім не трымацца вуліц Ні ўздоўж, ні ўпапярок. Няма пчале дыстанцый, А ёсьць дзівосны код: Да родных сьцен дастацца Празь бездань перашкод. Ёй крыж нялёгкі несьці, На лёс не наракаць. Такім жа чынам дзесьці Нясе сябе рака. У кветках валавокіх, Зь вішнёвай вартай рал Пазначана валока – Пчаліны арэал. Браню з тугога воску Ня возьме хіжа восьць, Бо ёсьць у вульлі войска I маршал войска ёсьць! Калі ў пашане праца, Гудзе крылаты род, I можна не спрачацца, Што ў нас – наадварот. I чуецца за гулам Дакладных спраў расклад, А плён іх падагуліць Сьвяточны стол Каляд. ...Духмяны надвячорак I Апанас Цыхун У цяжкіх гронах пчолаў Стаіць, нібы вястун.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|