РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Юрка Голуб
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сямейны альбом
Іосіфу Багіне
 
Прыйшоў дамоў,
Гартай сумленна,
Як стос тамоў,
Альбом сямейны.
 
У ім – спакой.
Над ім – віхуры.
Усьмех акон
I плач хаўтурны.
 
А там вось дзед,
Пры ім – кульбака.
А бабка дзе?
Няма ўжо бабкі...
 
А тут – дзіця,
Яно з калыскі.
Кату няўцям,
Што чорны пыскам.
 
А вось – жаніх,
Пагонаў лычкі.
А колькі іх,
Пасьля палічым.
 
А побач зь ім –
На ветры вэлюм,
Як подых зім,
Бо сьцюжна вельмі.
 
Нарэшце свой
Знайшоў адбітак.
Бярозы ствол
I год забыты.
 
Такой бяды,
Калі ня зьмеціў...
Сплыло вады,
А зь ёй і сьмецьця.
 
А лёсаў лес
Стаіць купчаста.
I гэта спрэс –
Народу частка.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.