 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Завіснуў сьнег Над тратуарам. Сьвятлелі ўсе – Відно па тварах. А сьнег ня стаў З кіёскам побач, А шлях прастаў У шэры побыт. Гарнуўся сам Да дрэў і вокан, Схаваўся там Ад злога вока. I стала так Тады празрыста, Нібы мастак Палотны хрысьціць. А сьнег панёс Сябе пад дахі. Такі ўжо лёс: Зь зямлі падацца.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|