РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Юрка Голуб
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Натура
Шлях ідзе напрасьцяк,
Як бульдозер.
Па касьцях у трысьця
Без адозвы.
 
Усплываюць з балот
Бляшкі раскі.
Тут расьліне было
Жыць па-райску.
 
На кароткай назе
З жураўлямі.
Не відно анідзе...
Жыравалі.
 
Тут бы кінуцца ніц,
Як паломнік.
Не з адных бліскавіц
Вочы ломіць.
 
Ды чаго ўжо цяпер?
Годзе енчыць.
Бо даўно ўжо, як зьвер,
Душу змэнчыў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.