 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Рака. Каменьне. Вады аскома. Сярод духмені Паілі коней. Ці не апошніх З таго прызыву, Які ад пожні Зьвялі за грыву. Ці не астатніх У тым калене, Што мела стацца Дузе збавеньнем. Шалела заедзь На дне сьпякоты. Каня кілзаюць, А воды коцяць. Рака на шалях Гайдала смагу, Разьліць сьпяшала Шырока магній. Табун ахвочы Ня трэба перці. У пырсках вочы, У пырсках персі. ...Ня перад сконам, А ўсё ж ня сьпіцца. Ой, дайце коням Усмак напіцца.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|