Дзень пацягнуўся ў аблокі Парасткам, дымам, крылом. Выгнуўшы стан крутабокі, Блішча рака пад бугром, Маючы нешта прыпомніць, А потым зьнянацку забыць... Плоцева, веранда, поўна Хоча жанчын агаліць. ...Хочацца жарту забавы, Іх зараз хоць возам вазіць. А вокліч шчасьлівы: ой, бабы! – Дагэтуль над сьветам вісіць.
|
|