 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У дастапомнай брамы лёс З паданьняў, занядбаных зьдзекам, Пазбыўся сьпеваў і калёс, А памятка сядзіць у дзеўках. Дзе балем цешыўся палац I бушавала жарсьцяў безьліч, Дарэмна сьлёзкай паліваць Нябыт азызлы і аблезлы? Падмурак: каецца рагоз. Алеі знак: уздых кунегі. Няма і духу пітных доз, Што вус замочвалі Сапегам. Ад цішыні абшар аглух. Дзівак з дарогі долу кленчыў. I тынку, бы нябесны, пух Яму засеяў белым плечы. Вандроўнік меў заплечны скарб. Хапала моцы і хапіла, Калі шпурляла ў бездань, каб I там захмар’е падхапіла. Ён уздымаў на браму звон: I праміргала ўчынак варта. Яшчэ ў зародку быў закон, Што званара зрабіў вар’ятам.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|