 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дражніла вытрымку біклага У барыша і галыша. Навошта скардзіцца, што блага На сёмым небе шалаша. На загагулінах ваколіц За плюшч чаплялася іржа. I пыл, згрувашчаны на колы, У лес з палёгкай заязджаў. Лістота ўзбоч не трапятала. Зьнікаў за неба самалёт. I смалакурня між кварталаў Змаглася зморай і смалой. Да ценю хмарка забягала. Круціла бераст у крыжы, А ён, трывушчы, як Ягайла, У квас сухарыкі крышыў. Жада ня з ласага прыпасу Хавала кроплям хваласьпеў, А ім аднакі: хто з лампасам, I хто лампасу не сасьпеў. З часоў сярмягі сага смагі Сплыла ахвярна па рацэ. I толькі гарлячок біклагі Пяшчотна схоплены ў руцэ.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|