 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Налева збочыў ліставей. Направа зрушыцца пазёмка. За гай зашыўся салавей, I глотку драць адтуль няёмка. З каморы польныя дары Калядна будуць пахвалёны. Дарэмна ў прыказцы дурны – Ня слабкі одумам валёнак. З палудня дзень пайшоў на знос: Шыхуе вечарам пагрэцца. I націрае жорстка нос Тутэйшы дух эпікурэйцу. Затуліць поцемкам лазьняк У шалік доўгую аблогу, А шкалік згодны раскілзаць Кабылку пожаду былога. Маўчок парафія завей: Чакаюць сьнежня-архірэя. А той да посту прызаве – I хто нядуж – перахварэе.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|