 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Як пёрку, сам сябе панёс з уздыхам ветру несалёным, дзе мераў вокам глыб нябёс са стога стомы і саломы. З нутра ня сьпешчаных крыніц пачуўся зноў рашучы рокат, здалёк на медным карані бары закрэсьлілі барока. Зьлічыў з загрыўка да капыт лазнога чорта злыя плямы, шпурляў паленьні да капы: пад ім каб полымем палалі. На зграбным плечыку зімы дыханьнем вызначыў палонку, і тая прагла замяніць развагі лёд на вір палону. Вяртацца скурчаным – ня грэх: нябось ня вымерла парода, маланкай спалены арэх сабе ня сьвішча ўзнагароду.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|