 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Берэткай вячэрняй школы Ізноў маладзік завіс. Нагадвае колу кола – Ваўкавыск! Ваўкавыск? Ваўкавыск! У горада двух вакзалаў Сталёва-садовы стан. Казань тады казала: Сам сабе лёс дастань. Друкарскі сьвінец дурманіў. Ля скроні Сусьвет кружыў. Цесна заўсёды ў краме, Вольна ў царкве заўжды. З выяваю Ваўкавыска, Як воблак, здалёк паўстаў Дзень, што сады ня высек, Ракі не спраміў сустаў. Каўнерыкам камсамолкі Азначаны палісад. Часу хапала толькі Заснуць, каб адразу ўстаць. Нязьмераны век. I побач Дыхаюць сьлед у сьлед Вусны адчайнай пробы, I вузіцца з жахам сьвет.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|