 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Бязьлітасна зязюля кукавала Кароткі век. «А колькі гэта – Мала?.. I колькі – шмат, Калі зьвініць у росах Таемны цуд жыцьця, Людскога лёсу. Ён – лістапад. Ён – вецер угары. Ля вуснаў – вусны любай. Хай ён горкі! – Яго спазнаўшы – Нерушна замры Пад промнямі сваёй шчасьлівай зоркі! Ты не стары пад ёй. Не малады. Жывы. Жывеш! Таму ўначы і днямі Жыцьцё сваё лічы не на гады – На зробленае Гэтымі гадамі. Бо можа стацца, Небасхілу ля, Дзе на дыбы ўстаюць зямныя коні, Ты будзеш верашчаць, Як немаўля, Хоць і дапнеш Да сівізны на скронях...» Так сьцешваў я сябе... Ды толькі слоў, Каб супакоіць сэрца, – Не хапала... Упартая, У лесе зноў і зноў Кароткі век зязюля кукавала.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|