РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Някляеў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сьвяточны дзень. Высокі шлях аблокаў.
Такая ціш з канца ў канец зямлі,
Што, падалося, гром апаў, калі
Па бруку конь падковамі працокаў.
 
Пасьля ў садох, налітых чыстым сокам,
Надяблынямі загулі чмялі.
Ні слыху не хапіла мне, ні зроку,
Каб зразумець, пра што яны гулі.
 
Пасьля я чуў, як срэбрана зьвінеў
Крышталь расы ў пялёстках, і зьляцеў
Ружовы ліст з галіны тонкай сьлівы.
 
I я падумаў: мо таму і ціш
Стаіць над сьветам, што ты сам маўчыш,
Што чуць і бачыць –
                                              значыць быць маўклівым.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.