РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Някляеў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зямля
Расстацца бяз жалю зусім, што было.
Вясёлаю памяцьцю жыць у наступным!
А ўспомніць – дык толькі:
Як неба плыло
У тым азярцы, крышку большым ад студні.
У тым азярцы, дзе на беразе бор
Шаптаў таямніча, маўчаў захавана,
Дзе час вызначаўся ня
                                                  позна ці рана,
А бляскам у возеры
                                            сонца ці зор.
Дзе я быў пазбаўлены катаргі слоў,
Дзе жыў я прасторна, –
I перад сусьветам
Любоў да зямлі, да маленькай планеты,
Была найгалоўнейшай зь вечных высноў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.