РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Някляеў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ноч
Цемра сьціснула вакно.
Спаць пара, але ня сьпіцца.
Прыгадалася ў бальніцы
Ноч, мінулая даўно.
 
Коні фыркалі ў аўсе.
Шоргаў бор. У вузкай рэчцы,
Бы гадзіньнік на брасьлетцы,
Месяц нерушна вісеў.
 
Доўга-доўга да яго
З-пад нябёс зьлятала зьнічка.
Хваляй рэчка-невялічка
Не хіснула берагоў.
 
Сом-няўловец дзе-нідзе
Сонна плёскаў плаўнікамі...
Гукі гэтыя вякамі
Слухаў месяц на вадзе.
 
А ў мяне ўсяго адна
Ноч такая выпадала.
Мо маё жыцьцё да дна
Зьнічка тая прабівала.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.