РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Някляеў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ноч у Хатыні
Звон біўся ў звон.
Звон ападаў зь нябёс.
Раскрыжаванае –
Лямантавала неба.
Дзіцячы енк,
Пах спаленага хлеба
Віхор счарнелы да яго узьнёс.
Яму ў адказ
Зямля лямантавала,
Той лямант плыў ракой безь берагоў!
 
Арэса здань, найстрашнага з багоў,
Людской крывёй на зорах праступала.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.