РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Някляеў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ветэран
Слава бокам абышла.
Па заявах, па даведках.
Не шукала – не знайшла,
Не хапіла славе сьведкаў.
I каму сказаць зь людзей,
Што за справы баявыя
Толькі раны балявыя
Прыпаяны да грудзей?..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.