РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Някляеў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ну, вось і ноч. I ціха, як ніколі.
Ды пошум дня у думках не аціх.
Пакутны гуд – непадуладны волі,
Забыцца на яго – напружвае мой слых
Мацьней, мацьней... Дарма прасіць: «Даволі!»
О, галасы людзей, і злых і дарагіх!
Наканавана мне бясконца слухаць іх –
I не уратаваць сябе ад гэткай долі!
 
...А пойдзе ноч на дзень –
                                                          і ранак сінявокі
Угледзецца ў вакно – няма маіх турбот.
Зьдзіўлюся толькі, што над хатай невысока
Бязгучна праляціць аглухлы самалёт.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.