 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Армянскія ананімныя прытчы
|
Вольныя пераклады
|
Воўк авечкам сказаў: «Мір вам сьветлы й сьвяты. Нада мной і над вамі – адзіны Бог». І Баран сказаў: «О сёстры й браты! – Ратуйся, хто як і хто змог!» Калі часам пачую голас сьвяты: «Абавязкі!!! Прагрэс!!! Ідэі!!! Правы!!!», – Мне таксама хочацца крыкнуць: «Браты! Ратуйся, – на на злом галавы!!!»
|
Ганарылася стронга перад печкуром: «Рыбакі мной цароў частуюць! А ты?! Галадранец кожны нясе цябе ў дом, Купіўшы за шэлег сто тры хвасты». І пячкур адказаў: «Ну і хай сабе голь, Хай ламаны шэлег за сто тры хвасты. Ты ж – бясплатна вандруеш на панскі стол. Значыць, нават таго ня вартая ты».
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|