РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пяць струкоў перцу
Як задумаў сьвіньня – Асманскі султан
З Каўказам сілаю мерацца,
Ён – меру гароху прыслаў для армян,
А яны – пяць струкоў чырвонага перцу.
І кожны султанаў мудрэц, як баран,
Разглядаў іх і сэнсу ня бачыў,
Але самы сівы сказаў: «О султан!
Мне нядоўга жыць. Растлумачу.
Ты гарох ім паслаў – безьліч войска свайго.
Ну і звараць. Зьядуць. Хай бяз радасьці.
Хаця цяжка пасьля, – на’т з падмогай багоў, –
Будзе вытрымаць іх кананаду.
Войска іхняе – пяць пярчын – прад табой,
Праглыні, найвялікшы султане,
І згарыш ці да сьмерці уп’ешся вадой:
Ні Севана, ні рэчак ня стане».
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.