РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Зайшла. Расказала пра мужа,
аптэку, праблемы дачкі,
згадала, што трэба стужак
чырвоных купіць і гаршчкі
пад кветкі (растуць яны хутка,
каму ж, як ня ім, расьці?).
Шапнула: «Гуляе чутка,
што могупь па вас прыйсьці».
«Напэўна. I ўжо хадзілі...
Ды што нам стаяць вось так?
Пакуль яшчэ не пасадзілі.
давайце мы зьдзейсьнім акт.
Давайце накрыем белым
казённае кана - пэ
і нашым супольным целам
мы вылажым ворагу «фэ».
Пакуль ён стаіць за дзьвярыма,
мы будзем спружынай рыпець
і пахнуць любоўным зарынам,
і плакаць, і ксьціцца, і пець.
Вы згодны з такім праектам?»
«Я згодна, давайце зьдзяйсьняць:
я буду вашым аб’ектам,
які неабходна кахаць...»
I так мы любіліся доўта,
а ён за дзьвярыма стаяў
і кляў на чым сьвет свайго бога,
пакуль канчаткова ня зьвяў.
У дзевяць мы выйшлі з кватэры,
зірнулі на скурчаны труп
і сталі сьмяяцца бязь меры
спакусьлівым сьмехам сукуб.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.