РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі ты здрадзіш мне аднойчы,
ад гэтай здрады атрымаўшы
так многа-многа асалоды;
калі ты прыйдзеш, пераспаўшы,
калі суцішыш свае воды
з тым, іншым, мне зусім ня братам,
з тым чорным, белым, жоўтым фатам;
калі ты прыйдзеш ці ня прыйдзеш;
калі, ўнікаючы сустрэчаў,
ты начавацьмеш у сябровак,
альбо ў сяброў, альбо ў прылеску,
альбо ў пясках зімнога мора, –
я не павешуся ад гора,
як, зрэшты, і не расьсьмяюся.
я не пайду і не ўтаплюся, –
я ўспомню, дзе ляжаць набоі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.