РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты ведаеш, а сьнег яшчэ пякнейшы,
чым думалася нам
там,
у аўсах
над Зах.
Дзьвіною.
Ты мне раўня,
радня,
і лёс мой я хвалю за тое,
што люблю
радовішчы тваіх
вачэй начных,
я, золатаздабытчык, мніх,
на берагах рачных
любоўнік сталых і дружок малых,
і маладых.
Пакуль я не заціх,
я буду пры варштаце, пры такім,
які рабіцьме пекнату ў кантэксьце
тэрарыстычных актаў у мэтро
і хіматак у мэрыях і банках.
Ты ведаеш, так файна быць з табой
і вызваляць твой рот ад успамінаў
пра тых, што цалавалі проста так,
бо думалі пра як бы зьдзейсьніць акт.
А як прыемна ціха аддаляць
ал лёгкай павуціны летуценьняў
жанчыну маладую, каб кахаць
магутна, па-сапраўднаму, бязь ценяў,
бязь церняў здрады, доўга і заўжды
яе кахаць;
любіцца так, як любяцца жыды
з уладай і грашыма ва ўсім сьвеце.
Як гэта класна, клёва, проста ў кайф
цябе любіць на самай верхняй ноце,
на адпачынку, дома, на рабоце...
Люблю цябе татальна, як тэрор,
як бомбу з плястыку, якая ліквідуе
таго, хто нам закрыў шляхі да зор
і дух наш вольны разгайдаць спрабуе;
люблю ізноў, спачатку, ад яйка,
як некалі казалі лаціняне;
люблю цябе, як рэзкі ўдар клінка,
як белы бінт на лёгкай чыстай ране.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.