РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты плывеш са мною побач
у натомленай прасторы
паміж дрэў экстравагантных
у чырвоных каптурах.
Кроны дрэваў прагнуць глебы,
чарназёму, глею, глейсу;
дрэвы мусяць размнажацца,
а таму штогод увосень
лістападам, лістападам
заварожвае прастору.
Дык плыві, мая сяброўка,
побач я, і мы жадаем
гэтаксама плоднай глебы,
а яшчэ – пяскоў гарачых,
а яшчэ - блакіту неба,
мора сіняга і сонца
многа-многа, і салодкіх
кавуноў, мундэраў, вішняў,
каб у соках садавіны
і гародніны знаходзіць
падтрыманьне нашым сілам.
Мы жадаем больш, чым дрэвы,
мы жадаем плоду, плоймы
самых розных штучак дзіўных.
I ня дзіва: мы ж з табою
прыналежым да людзкога
роду-племені, а гэта
значыць, што, акром зямліцы,
трэба нам азону, волі,
каб маглі мы плод здаровы,
чысты, крэпкі, без каросты
данасіць да свайго часу.
Ах, сяброўка! Плаўна, плыўна,
мы плывём з табою ўпрочкі.
Мы кахаемся, як людзі.
Львы прыгожыя ня могуць
так кахацца, вось і мала
іх на сьвеце, львоў прыгожых.
Дай жа мне, маё прыняўшы:
выйдзем разам з акіяну,
станем сохнуць на ўзьбярэжжы
нашых стомленых пачуцьцяў.
Суму актаў мы завершым
актам паглынаньня ежы.
Як звычайна, будзе многа
птушкі, рыбы і мучнога,
кавы, чаю, вінаграду,
крыху лёгкага віна.
Мы адновім вашы сілы,
пульхнасьць нашых вуснаў, губак,
каб злучыцца зноў і разам
наша ўсё пачаць спачатку.
Дык плыві, мая сяброўка,
побач я, і мы жадаем.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.