РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Літанія, альбо Запрашэньне Дзевы на Беларускі Пасад
I стаю цяпер прад Табою, нікчэмны я, а Ты не
адпрэч. Выслухай, пачуй і прыйдзі. Мужчыны
нашыя ўпалі духам дазваньня. Ня могуць яны
больш народ бараніць свой. Ня могуць, няшчас-
ныя, заступіць дарогу водам мора чужынскага. У
пустэльні пяскоў, імкнучых з усходу, патанаюць
іх корды. У плазме атрутнай, што з захаду льец-
ца, замёрлі іх душы. Гора ім, гора мужчынам ня-
мужным і слабым! Гора народу, які сваёй ганьбы
ня бачыць! Зьлітуйся, Дзева! Прыйдзі, прывядзі
сваё войска дзеваў нямужніх і жоначак мужных
прыгожых. Станьце як сонцы, з абліччаў лініце
на Край наш ясныя промні красы і пяшчоты, і
ласкі. Веру, пад гэтымі промнямі ўздымецца но-
вае племя. Белай рукой дабраслаў Ты яго на зма-
ганьне, але й сама не сыходзь.
 
Дзева Красы, Абароны і Вечнасьці нашай! Патры-
ярхату ўладу вяртаем Табе, бо зьнядужалі грэш-
на, бо запавет нашых продкаў ня спраўдзілі і
адступілі. Вось я, зьнячэўлены, ніцма ўпаў прад
Табою, нікчэмны між іншых нікчэмных. Карай
любою карай, але дай потым шанц для рэваншу.
Дзева палескіх абшараў, модлы мае за мужчынскі
ваш род не адпрэчвай. Мы яшчэ зможам, мы здо-
леем, толькі зьявіся. Мы паклікаем Цябе на Па-
сад Беларускі. Зь вераю ў наша паўстаньне зь ня-
быту. Мужчыны.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.