Антрапаморфныя трансплянтацыі з Граалем напярэдадні Жаночага цыклю
|
Колькі я прыручаў цябе, колькі вучыў любіць, колькі цела тваё вялікае я мусіў начамі сьніць. Колькі часу я думаць думаў, што гэта і ёсьць ты, жанчына мая разумная, ратавальніца ад нематы. Колькі табою кляўся я апаўночах і апаўднях, і зь іншымі спаць ня клаўся, і быў мне ня страшны страх. Начамі, заліты спэрмаю, я памятаў пра цябе, табой, а не праблемай кватэрнаю, жыў я як пан бог бек. Вось чаму, табою забраны, як штык-нож, як шабелькі сталь, я люблю і цалую, і ў брамы ўваходжу, нібы Грааль.
|
|