 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Каляды. Посная Куцьця. Ня піша пісьмаў Арганістка. Вісіць над установай сьцяг усенароднага фашыста. У пераходах прадаюць падпольную літаратуру, якую ў Вільні выдаюць мне невядомыя структуры. Зіма крыху. Сьняжок ледзь-ледзь. Бамжы акупавалі крамы, дзе можна целы свае грэць, наколкі сінія і шрамы. Зіма! Вярнулася, дальбог! Іду з прагляду «Мадэрністаў», і кліча штосьці за парог, у запарожжа рэканкісты.
1995. Каляды.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|