РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вячэрнія мроі а элементамі паганства
Нешта ёсьць у тым, каб глядзець
у расчыненае вакно.
і халодныя рукі грэць,
і нэрвова гартаць блакнот.
Нешта ёсьць у тым, каб дастаць
зь цёплых похваў лязо нажа
і, прыкленчыўшы, цалаваць
сталь халодную, і вужа
запускаць праз парог у дом,
і даваць яму малака,
і вымольваць у неба гром,
і прысьніць, як твая рука
нож трымае і не дрыжыць,
як стабільна цячэ рака
і банальна хочацца жыць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.