РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Глянцавіты зялёны брусьнічнік,
упаду я ў твой дробненькі цьвет,
і, як той закаханы язычнік,
напішу свой паганскі санэт.
 
З гіяцынту, падбелу, рамонкаў
шматкалёрны атрамант зраблю
і пісаць буду сьмела і звонка
пра ўсё тое, што ў сьвеце люблю.
 
А люблю я адчайна і дзёрзка
пекнату залатых нагаткоў,
і маю рудавокую цёзку,
і шурпатасьці першых радкоў.
 
А люблю я грымотаў раздольле,
чысты лівень, а, зрэшты, і пыл,
калі пыл гэты з роднага поля,
па якім мой бадзяўся капыл.
 
Я ня ведаю, што па-за сьветам,
і ня ведаю, што па-за мной,
чую толькі, як сэрца каметай
працінае развагаў канвой.
 
I за гэта люблю маё сэрца,
і шкада мне раба ў сьлязах,
што іграе пужлівае скерца
на зламаных маною басах.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.