Паэты вучаць месты, вёскі, Як трэба жыць, багатым быць, А самі ж часта на падноскі Ня ўмеюць грошы зарабіць. Пяюць аб шчасьці, добрай долі, Аб волі шчырай для людзей, Пяюць, ня помняць, што ніколі Ня будзеш песьняй сыт аднэй. Сьпявайце ж, мілыя паэты, Дый трэба сьціха, меру знаць, – Бо хіцер, хіцер наш век гэты – Гатоў вам песьню апляваць.
31.III.1906
|
|