 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На ворыва мае штовесну зьлятаюцца суседзі – чорныя крукі. I, ляпаючы дзюбамі, спраўляюць мессу і прагна п’юць ваду з маёй ракі. На ворыве маім растуць каменьні, з глыбінь імкнуць, з падзолам і жарствой выносячы наверх душу тых пакаленьняў, што некалісь былі Вялікаю Літвой. На ворыве маім зьбяру я крушню для зграі груганоў – няхай дзяўбуць. А ў баразну ізноў палягуць дружна нашчадкаў зернеты – і Воляй прарастуць!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|