РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Заўтра
Заўтра зноў уставаць
і кудысьці сьпяшацца,
і пра нешта казаць,
і пра штосьці спрачацца.
 
Заўтра зноў да людзей,
зноў глядзець ім у вочы,
каб якісь «дабрадзей»
мне пра лёс мой прарочыў.
 
Заўтра зноў да сьвятла
прадзірацца скрозь цемру,
пакуль нехта са зла
не працэдзіць: «Знай меру!»
 
Заўтра зноў у чарзе
забіваць сваё месца,
каб пачуць, як вярзе
алкаголік пра вечнасьць.
 
Заўтра зноў да станка,
а пасьля за канспэкты,
ад цямна да цямна,
толькі ноч на пражэкты.
 
Ноччу воля твая –
мар аб шчасьці і славе.
I прысьніцца ральля,
белы конь на атаве.
 
I прысьніцца яшчэ
стан дзявочы ў абнове,
і бадькоўскі прышчэп,
і матуліна мова.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.