РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Батанічная восень
Яшчэ на рагу гандляркі
марозіва прадаюць
і смажаць тлустыя скваркі
ды воцат на іх ільюць.
 
І нечы стомлены тата,
ахвяруючы выхадным,
у кампаніі жонкі і брата
шашлычны нюхае дым.
 
Ізноў аднавілі піва:
пі цяпер, хоць заліся!
Паветра ранішняга разьліву
з прымаразкам на лісьцях.
 
Купіць хіба што квіточак,
зайсьці за браму ў сад.
I нават ня ў сад – у садочак,
ды выкашляць вуліц чад.
 
І доўга сядзець на лаўцы,
усьміхаючыся прыгожым
у небе аблокам-свацьцям,
што плывуць да сьвятой Каложы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.