РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не сьпяшай, мая рыжая векша,
на чужое плячо не сьпяшай.
Гэта ж я напаткаў цябе першы,
гэта ж мой ты прагнала адчай.
 
Будзе шэрае веча гарланіць,
меднагорлыя будуць крычаць:
разлучыць і свабоды пазбавіць!
Хай на столь у вязьніцы глядзяць.
 
Толькі ты, мая рыжая векша,
не пужайся людзкой дурнаты.
Сьціхне веча, насупіцца вечар,
і засьвеціцца серп залаты.
 
Рог затрубіць, гукне акарына,
хваля вольнасьці грудзі спаўе.
Першы твой і апошні мужчына
прад табой на калені ўпадзе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.