 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Перуны адгрымелі. Прасохлі вясёлак палітры. Загудзелі нясьмела чмялі ў бліскавічнай траве. Аблачынаў на небе чытаю рухомыя цітры і хапаю ў далоні дажджамі абмыты прамень. Чую дух анархізму ў пыле, прыбітым на сьцежцы, па якой я бягу да цябе, рудавокі матыль. I шчасьліваму сэрцу ў грудзях немагчыма і цесна, бо чакаеш, блакітная, ў садзе зялёным, Рахіль! Там і тут раскідалася сонца па кветках падбелу, зыркіх промняў адбіткі я бачу ў паглядзе тваім. О случанка-душа, пакладзі маё сэрца на белым! У цнатлівых прасьцінах мы разам ад шчасьця згарым.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|