РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У рыдване каціцца прывідам
з красавіка ў лістапад
і за пяшчанай дзікай відмаю
апошні раз зірнуць назад,
 
і на шляху, дзе ліст асінавы
гніе зь бярозавым лістом,
згубіць сьлязу пад крык: «гэй, сівыя!»
ды моцна вытнуць пугаўём;
 
і пакідаць адзаду бездараж,
і дрэнь падзей, і думак бруд,
з адной душою нержавеючай
перабіраць з груда на груд.
 
Між траваў, там, сярод шматколерных,
дзе высах скрыпень-фараон,
хай ля бярозавай расколіны
мяне засьпее дзіўны сон.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.