РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На ўзроўні маланкі ды грому
я трымацца сабе загадаў,
бо ня мог я ніяк па-другому,
бо заўсёды я волі жадаў.
 
Я забраў з сабой кветку альвасу,
рой пчаліны й сям’ю мурашоў,
два гладышыкі сьвежага квасу,
страказу і знаёмых вужоў.
 
Каб у небе ня стала мне сумна
зь перуном і маланкай утрох,
прыхапіў я і хутар, і гумны,
васількі і жыты на палёх.
 
Я пакінуў, да волі ахвочы,
марны клопат людзкое чаргі,
каб мяне на мяжы дня і ночы
прывіталі Айчыны багі.
 
20.VI.1990.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.