РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як я люблю, зямля, тваю аздобу,
што прарастае ў травах і лясах,
дубоў малых упартую худобу,
пад бокам шышку ў сініх верасах,
 
на курганах і купінах брушніцы,
багульніку суседзтва і чмялёў,
ружовы скрыпень, жамяру кастрыцы,
асеньні дым і вечны сум палёў.
 
Люблю шукаць гармонію ў лістоце
асіны дрогкай, у калючках ёлкі,
сасны крывой, што вырасла ў балоце,
люблю кустоў зялёныя суполкі...
 
Бо, як сказаў паэт, навошта колас,
калі ня ў модзе сіні васілёк?
Я за цябе, зямля, ўздымаю голас,
і для цябе я свой цягну вазок.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.