РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Файна
Файна, што столькі фуфаек сьцягаўшы,
змог я нарэшце купіць гарнітур,
чорны капелюш і вузенькі гальштук,
скрып чаравічны ды плашч і каптур.
 
Файна, што ўрэшце сабе я дазволіў
сьнеданьне ўраньні, нармальны абед,
зрэдчас – вячэру, і крыху сваволі,
радасьці жменьку і жменьку манет.
 
Файна, што восень, што мілыя твары
почасту бачу ў пакоі маім,
файна, што здуру ня трапіў на нары,
файна, што грэе мне ногі кілім.
 
Файна, што нарачанскія сосны
помняцца мне ў мітусьні гарадоў,
файна, як файна, о Божа мілосны,
мець і надзейных, і мужных сяброў.
 
Файна, калі дастаткова ў каханьні
цёплага позірку, еднасьці душ,
сьмеху крывіцкай дзяўчыначкі Фані,
файна, калі апантанасьцю дуж.
 
Файна а трэцяй гадзіне уночы,
верш напісаўшы, прылегчы й заснуць,
сон сабе высьніць пад раньне прарочы...
Файна, калі твае песьні пяюць!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.