РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Паводле Фрэйда
У пакоі маім альвасы
не цьвітуць, але гэта не
азначае, што я тым часам
не аматар кветак. У сьне
мне зьнўляюцца краскі лета
залацістых паўвыспаў. Там
гэтаксама, як тут, гарсэтна,
і хапае працы рукам.
Там шыпшыняцца плошчы. Пушчы
каранямі ўрасьлі ў базальт,
а ў каньёнах, зарослых плюшчам,
рязьліваецца нейчы альт.
Сьніцца мне пра сады, дзе ружы,
дзе язьмін і блакітны бэз;
сьніцца, што, малады і дужы,
з маладою я п’ю шартрэз;
сьняцца сны-паралелаграмы,
кубаэльфадратызмы дзён;
сьняцца травы, адсутнасьць хамаў;
сьніцца дзедаў ляжак-услон;
сьняцца моры, лясы, бязьлюдзьдзе,
толькі я ў зеляніне гор;
сьніцца ўсё, што было й што будзе;
сьніцца мне: я ляту да зор.
 
25.X.1992.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.