РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мой бог даўно мяне пакікуў,
адрокся д’ябал назаўжды,
і валасоў маіх мякіну
ня мыюць жоўтыя дажджы.
 
I сябра, славаю абраны,
плюгавым стаў і зьнік з вачэй,
і я нічый цяпер падданы,
і мне цяпер крыху лягчэй.
 
Назад вярнуўшыся ў цянёты
імхоў, ядлоўцу і расы,
я п’ю з чмяліных тонкіх сотаў
за грэх жаночае красы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.