РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я вечна адзін. Прыходзьце
глядзець мой старэнькі «тэле».
Мы будзем удвох на самоде.
Намітусь у мяккіх фатэлях.
I вы мне раскажаце нешта
пра тое, што іншым да фені,
што ў краме скруцілі вам рэшту,
што ў вашай маленькай жмені
ня маеце вы нічога,
што хочацца вам проста,
як іншай любой жанчыне,
мужчыну любога росту
(хай нават не разумее,
каб толькі быў зрэдку побач).
Я вечна адзін. I на фі –
ласофій кнігі-тамы!
Заходзьде без эпітафій,
мы будзем з вамі «на ты»,
а з намі будзе, дальбог жа,
хтось трэці, як быццам звыш,
нашэптваючы прыгожа
пра Хельсінкі і Парыж.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.