РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
СОНЦА
 
ўзыдзе і зойдзе, а я цалавацьму цябе, о жанчына!
I расьцякацца па белым тваім буду плоймай но-
вых жаданьняў, а ты? О маўклівая цярплівіца, як
сама зямля Беларуская, ты аддасі мне моц тваю,
паляшучка. О ваўчыца мая! Ты народзіш мне ду-
жых ваўчанят, і яны разьбягуцца па нашых пуш-
чах, яны ачысьцяць ад сьмерду нашу зямлю й на-
родзяпь нашчадкаў з густой поўсьцю, моцнымі
ікламі і разумнымі вачыма. О жанчына-паляшуч-
ка-ваўчыца! Ты выведзеш аблуднае племя на воль-
ны пляц, ты пакажаш лянівым і галодным золата
пад іхнымі нагамі-лапамі. Ты й маё вызваленьне.
Чуеш? Пушча шуміць-шэпча – кліча нас. Там, у
дрэваломе, на йгліцы пад магутнай сасной я пра-
шапчу табе твае любімыя словы, мая ваўчыца-па-
ляшучка-жанчына: у гэтым жыцьці ты – мая
        зорка,
                    паходня,
 
СОНЦА
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.