РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ну чаму вы так позна зьявіліся
і цяпер побач з вамі не я
у паставе і рухах Азірыса?
Ну чаму побач з вамі не я?
 
Вы ўжо нешта ў жыцьці гэтым зьведалі,
ды ня ўсё, бачу я, я ледэь-ледзь.
Прад чужым закрываеце пледамі
вашых ног нечапаную медзь.
 
Бачу я, што зь вялікаю любасьцю
вы цалуеце ў вусны яго,
пакідаючы мне з маёй грубасьцю
для спажытку тутэйшы арго.
 
Што ж, бывайце! Я заўтра, здарожаны,
не зайду ў ваш дзявочы пакой.
Конь мой быстры даўно растрывожаны
і дрыжыць пад знаёмай рукой.
 
І чакае мяне поле вольнае,
і ядлоўцу шыхты, і дзірван,
і асадка, і муза крамольная,
і сьвятая зямля Ханаан.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.